| Адміністрацыя |
|
Рачыцкі Сяргей Вітольдавіч — дырэктар установы адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва".
У 2005 годзе скончыў «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці: «Тэхналогія (апрацоўка матэрыялаў). Інфарматыка» з прысваеннем кваліфікацыі выкладчыка. У 2005 годзе скончыў "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі па новых напрамках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі БНТУ" па спецыяльнасці: "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" з прысваеннем кваліфікацыі: эканаміст-менеджэр. У 2006 годзе скончыў магістратуру ў «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці: «Тэхналогія (апрацоўка матэрыялаў). Інфарматыка». З 01.2005 па 01.2012 працаваў выкладчыкам інфарматыкі ўстановы адукацыі "Мінскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 9 машынабудавання". З 01.2012-09.2013 - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 12 будаўніцтва". З 09.2013-08.2022 - намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 12 будаўніцтва". З 08.2022-11.2023 - начальнік цэнтра навукова-метадычнага забеспячэння лічбавізацыі прафесійнай адукацыі. Установа адукацыі "Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі". З 02.2024-02.2026 - начальнік базы ўстанова па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні і абслугоўванні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Дом прафсаюзаў".
У 2007 г. узнагароджаны Ганаровай граматай камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. У 2009 г. стаў пераможцам гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства "СТАЛІЧНЫ Настаўнік - СТАЛІЧНАЙ АДУКАЦЫІ" ў намінацыі "Настаўнік" сярод педагогаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У 2010 г. стаў уладальнікам прэміі Мінгарвыканкама ў намінацыі "Сацыялізацыя асобы ва ўмовах культурна-адукацыйнай прасторы сталіцы". У 2015 г. узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі РБ. У 2018 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі РБ. З 19.02.2026 назначаны дырэктарам установы адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва".
тэл. 8 (017) 374-74-94
e-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Графiк працы
|
Рачыцкі С.В.
|
|
Піцеракова Вольга Вячаславаўна — намеснік дырэктара па вытворчым навучанні. У 1996 годзе закончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Архітэктура». У 2002 і 2017 годзе — установу адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» па спецыяльнасцях «Прафесійнае навучанне» і «Менеджмент устаноў прафесійнай адукацыі». З 1996 па 2016 працавала ва ўстанове адукацыі «Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж». З 2016 года — начальнік аддзела ў цэнтры навукова-метадычнага забеспячэння прафесійнай адукацыі УА РІПА. З 2017 года — дырэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж імя Ул.Г.Каменскага». З 2019 года — дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых «МЕТРОБУДАЎНІК». З чэрвеня 2021 года працуе намеснікам дырэктара па вытворчым навучанні каледжа.
тэл. 8 (017) 252-52-69
e-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
|
Пiцеракова В.В.
|
|
Кваша Юлія Юр’еўна - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, выкладчык першай кваліфікацыйнай катэгорыі цыклавой камісіі “Будаўнічыя канструкцыі”. У 2007 годзе скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Прафесійнае навучанне” накірунак “Будаўніцтва”, кваліфікацыя — педагог-інжынер. У 2007 годзе закончыла “Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі БНТУ” па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”. З 15.08.2007 года — выкладчык спецдысцыплін Установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны архітэктурна - будаўнічы каледж”. З верасня 2012 года па кастрычнік 2016 года — старшыня камісіі “Будаўнічыя канструкцыі”. З 01.11.2016 года — намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце БНТУ МДАБК. З кастрычнiка 2023 года — намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце каледжа.
тэл. 8 (017) 350 13 16
e-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
|
Кваша Ю.Ю.
|
|
Жыромская Вольга Фёдараўна - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
У 2000 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Спецыялізацыя: біёлаг, выкладчык біялогіі і хіміі. У перыяд з 2000-2001 працавала настаўнікам біялогіі ў СШ №89. З 2001 года выкладчык дысцыплін "Біялогія" і "Хімія" ў філіяле БНТУ МДАСК. У 2022 годзе скончыла магістратуру факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ па спецыяльнасці "Экалогія" з прысваеннем ступені магістра. Мае публікацыі ў міжнародных навуковых часопісах. Пад кіраўніцтвам Жыромскай А.Ф. навучэнцы актыўна ўдзельнічаюць у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях. Узнагароджана ганаровай граматай адміністрацыі Партызанскага раёна г.Мінска за шматгадовую добрасумленную працу па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для арганізацый г.Мінска. З 2025 года - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце каледжа.
тэл. 8 (017) 235 33 60
e-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
|
Жыромская В.Ф.
|
|
Костюковіч Таццяна Аляксандраўна - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце каледж. (дэкр. адп.) У 2010 годзе скончыла УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя. Выяўленчае мастацтва”. З 2010 года працавала ў ДУА “Сярэдняя школа № 168 г.Мінска”. З 2014 года — педагог сацыяльны сектара выхаваўчай работы, рэалізацыі маладзёжных праграм і праектаў кіравання выхаваўчай работы з моладдзю цэнтра ідэалагічнай і выхаваў- чай работы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (далей КВРзМ ЦІВР БНТУ). З 2015 года — загадчыца сектарам выхаваўчай работы, рэалізацыі маладзёжных праграм і праектаў КВРзМ ЦІВР БНТУ. З 2018 — года намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце каледжа.
тэл. 8 (017) 235 33 60
|
Костюковіч Т.А.
|
|
Гамолка Алег Яўгенавіч - намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце.
тэл. 8 (017) 374 85 81
e-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
|
Гомолко О.Я.
|
|
Козырава Юлія Вячаславаўна — загадчык будаўнічым аддзяленнем. Працуе ў каледже з верасня 2008 года выкладчыкам дысцыплін «Будаўнічыя матэрыялы і вырабы», «Матэрыялазнаўства», «Будаўнічыя машыны і абсталяванне». Закончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт у 2008 годзе па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне (будаўніцтва)» з прысваеннем кваліфікацыі педагога-інжынера.
У 2023 годзе ўзнагароджана ганаровай граматай Адміністрацыі партызанскага раёна за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі. Педагагічны стаж больш за 15 гадоў. Выкладчык вышэйшай катэгорыі.
тэл. 8 (017) 342-76-64
e-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
|
Козырева Ю.В.
|
|
Зыль Святлана Віктараўна - загадчык аддзяленнем архітэктуры i дызайна. У 1986 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага па спецыяльнасці “Педагогіка і методыка выхаваўчай работы”. У 1991 годзе закончыла гістарычны факультэт таго ж інстытута па спецыяльнасці “Гісторыя”, атрымаўшы кваліфікацыю настаўніка гісторы і грамадазнаўства. З верасня 1999 года працуе ў каледже, выкладчык сацыяльна-гуманітарных навук вышэйшай катэгорыі. З 01.09.2012 года прызначана на пасаду загадчыцы архітэктурна-тэхнічным аддзяленнем. Выкладчык вышэйшай катэгорыі.
тэл. 8 (017) 394-09-82
e-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
|
Зыль С.В.
|
|
Жолiк Крысціна Віктараўна — загадчык тэхнічным аддзяленнем. У 2014 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы), кваліфікацыя — інжынер-праграміст-эканаміст. У 2020 годзе закончыла ўстанову адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне», кваліфікацыя — выкладчык у адпаведнасці з кваліфікацыяй па асноўнай адукацыі. З верасня 2016 года працуе ў каледже «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» выкладчыкам дысцыплін «Інфарматыка», «Інфармацыйныя тэхналогіі», «Фотаграфіка», «Камп’ютарная графіка». З 01.09.2023 года пераведзена на пасаду загадчыка эканоміка-тэхнічным аддзяленнем. Выкладчык першай катэгорыі.
тэл. 8 (017) 374-94-13
e-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
|
Жолiк К.В.
|
|