Гісторыя каледжа
Стварэнне, станаўленне і развіццё Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума цесна звязана з гісторыяй айчыннай сярэдняй спецыядьнай школы, з развіццём эканомікі і культуры Рэспублікі Беларусь.
У кастрычніку 1921 года рашэннем Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі рэспублікі ў г.Мінску быў адкрыты будаўнічы тэхнікум з двума аддзяленнямі:архітэктурным і дарожным ( “Звязда” ад 4 кастрычніка 1921г.). Аргбюро на чале з Віктарам Барысавічам Гурэвічам, які быў прызначаны на пасаду дырэктара тэхнікума, занялося пошукам памяшканняў, распрацоўкай вучэбных планаў і падборам выкладчыкаў.
Колледжу 85 лет
Спецыяльна створаная камісія распрацавала вучэбныя планы і праграмы. Вучэбны план быў складзены такім чынам, “каб, выканаўшы яго, студэнт, з аднаго боку, валодаў скончанай тэхнічнай адукацыяй, а з другога боку, атрымаў магчымасць па праходжанні гадавога, дадатковага курсу дасягнуць звання інжынера вузкай спецыяльнасці”(Веснік народнага Камісарыяту асветы”, кастрычнік 1921г.).
Для размяшчэння тэхнікума быў адведзены будынак былой Марыінскай гімназіі, якая размяшчалася па вул.Падгорнай,37 (зараз вул.К.Маркса,29).
Мариинская гимназия
Заняткі ў тэхнікуме пачаліся 1 лістапада 1921 г., а ўрачыстае адкрыццё новай вучэбнай установы адбылося 13 лістапада 1921г. ( “Звязда” ад 11 лістапада 1921г.).
Тэарэтычная падрыхтоўка навучэнцаў спалучалася з практычнымі заняткамі, якія праводзіліся ў навучальных майстэрнях, а потым на прадпрыемствах і будоўлях, каб па заканчэнні вучэбнай установы будучыя тэхнікі маглі праектаваць нескладаныя збудаванні, ажыццяўляць кіраўніцтва работамі.
Аднак у дзейнасці тэхнікума адбыўся вымушаны перапынак. У студзені 1922г. тэхнікум быў закрыты з-за адсутнасці сродкаў. Зноў яго работа ўзнавілася ў 1926г., тады ж ён быў перайменаваны ў Мінскі архітэктурна-дарожна-будаўнічы тэхнікум ( “Звязда” ад 15 чэрвеня 1926г.).
Открытие строительного техникума
Першы выпуск склаў 13 чалавек. У лістападзе 1926г. пры Мінскім архітэктурна-дарожна-будаўнічым тэхнікуме быў адкрыты двухгадовы вячэрні рабочы тэхнікум з двума аддзяленнямі: архітэктурна-будаўнічым і механічным, але праз два гады ён быў пераведзены ў Віцебскі палітэхнікум. 15 чэрвеня 1927г. адбыўся другі выпуск тэхнікума, арганізавана выстава 28 дыпломных работ выпускнікоў.
У красавіку 1928г. Мінскі архітэктурна-дарожна-будаўнічы тэхнікум быў аб’яднаны з дзяржаўным палітэхнікумам. У верасні 1930г. Мінскі дзяржаўны палітэхнікум быў рэарганізаваны ў архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, падначалены ВСНГ БССР.
У 1934г. дырэктарам тэхнікума быў прызначаны Ісаак Маісеевіч Махліс. У 1934г. тэхнікум атрымаў новы будынак па вул.К.Маркса,3, дзе знаходзіўся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
За даваенны перыяд тэхнікум падрыхтаваў 2500 спецыялістаў па прамысловым і грамадзянскім будаўніцтве.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў тэхнікуме налічвалася прыблізна 1200 навучэнцаў, калектыў выкладчыкаў складаў каля 60 чалавек (Гісторыя Мінска, Мн.,1967г.).
Махлис И.М.
МГСТ. Выпуск 1939 года.
У перыяд акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэхнікум быў разбураны.
Ішла вайна, але ўжо пачаліся работы па аднаўленні разбураных гарадоў і сёл. Рэспубліка мела вострую патрэбу ў будаўнічых кадрах.
Сярод першых вучэбных устаноў, якія адрадзіліся з попелу, быў і Мінскі будаўнічы тэхнікум (загад Усесаюзнага камітэта па справах вышэйшай школы пры СНК СССР пры Міністэрстве жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР №594 ад 26 ліпеня 1945г.). Яго дырэктарам быў прызначаны Сцяпан Рыгоравіч Чырскі.
Паколькі палітэхнікум не меў свайго вучэбнага памяшкання, заняткі праводзіліся ў будынку СШ №35 па вул.Асаавіяхімаўскай (зараз вул.Магілёўская,7.). У першым пасляваенным наборы 90 навучэнцаў былі прыняты на спецыяльнасць “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”.
З архіўных матэрыялаў тых гадоў: у 1946г. з 163 навучэнцаў тэхнікума 40 чалавек былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.
У сувязі з тым, што тэхнікум арэндаваў памяшканне сярэдняй школы, заняткі даводзілася праводзіць пасля 16 гадзін. Заняткі па фізкультуры праводзіліся ў спартзалах СШ№33 (па вул.Маскоўскай) і Дома афіцэраў.
Чирский С.Г.
У 1948г. дырэктарам тэхнікума быў прызначаны Пракофій Паўлавіч Краўцоў.
Пры тэхнікуме меўся інтэрнат, які размяшчаўся ў трох бараках. Два з іх былі пабудаваны ў 1945г., а адзін сіламі навучэнцаў у 1948г. У інтэрнаце працавала камісія, якая сачыла за санітарным станам пакояў і захоўваннем унутранага распарадку.
Нягледзячы на цяжкасці пасляваенных гадоў, вялікая ўвага ў тэхнікуме надзялялася спорту. Праводзіліся спаборніцтвы па стральбе, лёгкай атлетыцы, веласіпедныя гонкі, эстафеты.
У тэхнікуме працаваў калектыў мастацкай самадзейнасці пад кіраўніцтвам заслужанага артыста БССР Я.М.Палосіна. Яго ўдзельнікі выступалі перад гледачамі Мінска і Мінскай вобласці.
У 1951г. тэхнікум рыхтаваў спецыялістаў па архітэктуры, прамысловым і грамадзянскім будаўніцтве, цеплазабеспячэнні і вентыляцыі.
З 1953 пачалі працаваць дзённае і вячэрняе аддзяленні.
У жніўні 1954г. быў уведзены ў строй чатырохпавярховы вучэбны корпус па вул.Галантарэйнай, 7 (зараз вул.З.Бядулі, 7).
Кравцов П.П.
Дырэктарам тэхнікума у 1955г. быў прызначаны  Іван Аляксандравіч Станілевіч.
Да 1956г. тэхнікум размяшчаў два вучэбных корпуса агульнай плошчай 2500 м2. Былі абсталяваны вучэбныя майстэрні.
У 1966г. Мінскі будаўнічы тэхнікум быў зноў пераўтвораны ў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум.
Якасць падрыхтоўкі спецыялістаў забяспечваў педагагічны калектыў, у складзе якога працавала пяць заслужаных настаўнікаў БССР: І.А.Станілевіч, В.І.Вільчынскі, П.К.Варывончык, М.Б.Карабан, Н.В.Пакроўская.
У кабінетах і лабараторыях меліся дыяпраектары, прайгравальнікі, магнітафоны, а з вылічальнай тэхнікі — арыфмаметры і механічныя злічальна-клавішныя машынкі ВК-2.
У 1965г. тэхнікум заняў І месца на IV Рэспубліканскай выставе творчасці навучэнцаў. У сярэдзіне 60-х гг. у тэхнікуме з’явіліся пяць першых замежных навучэнцаў з Малі. У сярэдзіне 70-х гг. у тэхнікуме займалася 127 чалавек з Манголіі, Чылі, Сірыі, Анголы, Афганістана і іншых краін.
У 1971г. Мінскаму архітэктурна-будаўнічаму тэхнікуму споўнілася 50 гадоў. У сувязі з гэтай датай і за заслугі ў справе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для будаўнічай галіны калектыў МАБТ быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Станилевич И.А.
Дырэктарам тэхнікума ў 1976г. быў прызначаны Аляксандр Ігнацьевіч Тамковіч.
Працягвалая работа па ўдасканальванні вучэбна-выхаваўчага працэса. Навучэнцы тэхнікума актыўна прымалі ўдзел у стварэнні экспанатаў для ВДНГ СССР. За гэта В.Ю.Лебедзеў (291-я група), Ю.Л.Рыжыкаў (291-я група), М.Ф.Іваноў ( 266-я група), В.І.Скарлупаў (296-я група), А.А.Снігур, М.В. Панцялей, В.В.Ігнатавец, В.М.Сакавец (276-я група) у 1979г. былі адзначаны грашовай прэміяй.
Тамкович А.И.
ДДырэктарам тэхнікума ў 1980г. быў прызначаны  Уладзімір Якаўлевіч Канановіч.
Вучэбны працэс абсталёўваўся тэхнічнымі сродкамі навучання. У кабінетах у дастатковай колькасці меліся графа-, дыя- і кінапраектары, аўдыятэхніка.Тэхнікум меў два лінгафонных кабінета, тры класы праграміраванага навучання.
Пашырыліся межы правядзення вытворча-тэхналагічнай практыкі. Навучэнцы архітэктур-нага аддзялення працавалі ў Кішынёве і Ленінградзе. У Палацы Пятра І праходзіла практыка навучэнцаў па спецыяльнасці “Водазабеспячэнне і каналізацыя”. На працягу некалькіх гадоў навучэнцы спецыяльнасці “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” ў парадку ўзаема-абмену выязджалі для праходжання практыкі ў г.Гота Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі.
Практыка цесна ўвязвалася з курсавым і дыпломным праектаваннем. Многія праекты навучэнцаў мелі рэальную накіраванасць і выконваліся на гаспадарча-дагаварной аснове.
Кананович В.Я.
Дырэктарам тэхнікума ў 1989г. быў прызначаны  Іван Іванавіч Шостак.
У 90-я гг. былі адкрыты новыя спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль”, “Камерцыйная дзейнасць”, “Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам”, “Дызайн”. Частка навучання была пераведзена на платную аснову.
Згодна загаду Міністэрства алукацыі Рэспублікі Беларусь №61 ад 2 лютага 2000г. Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум быў пераўтвораны ў Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж.
Капітальна адрамантаваны дзве спартыўныя залы, пральня, абсталяваны новыя аўдыторыі, адкрыты буфет у вучэбным корпусе №1, працягваецца капітальны рамонт сталовай.
Высокаму ўзроўню агульнаадукацыйнай і прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў спрыяе камп’ютарнае абсталяванне вучэбнага працэса. Каледж мае чатыры кам’ютарных класа, лакальную сетку.
Шостак И.И.
Дырэктарам філіяла БНТУ “Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа” ў 2018г. была прызначана Дзем’яновіч Надзея Станіславаўна.
Плануецца далейшае пашырэнне камп’ютарнага забеспячэння. Вучэбнага, вытворча-гаспа- дарчага і кіраўніцкага працэсаў філіяла БНТУ МДАБК.
Демьянович Н.С.

Пачынаючы з 1945 года па спецыяльнасці “тэхнік-будаўнік” і “тэхнік-сантэхнік” было выпушчана каля 10000 спецыялістаў, большасць з якіх працуюць у арганізацыях і на прадпрыемствах, якія звязаны з праектаваннем, будаўніцтвам, рэканструкцыяй і эксплуата-цыяй унутраных і знешніх інжынерных сетак і збудаванняў.
Выпускнікі мінулых гадоў з гонарам успамінаюць педагогаў, якія далі пуцёўку ў прафесій- нае жыццё.