Валанцёрскі клуб «Квока»

 

У рамках школы валанцёраў "Сёння"

30 кастрычніка актывісты валанцёрскага клуба "КВОКА" наведалі прэзентацыю Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра ў маладзёжным рэсурсным цэнтры "Ступені".

У рамках школы валанцёраў «Сёння» прайшло знаёмства пачынаючых добраахвотнікаў горада Мінска з дзейнасцю РВЦ.

Дзеці даведаліся пра магчымасці і перспектывы развіцця ў валанцёрскім руху, атрымалі зарад матывацыі на добрыя справы і партнёрскае ўзаемадзеянне.

Моладзевы рэсурсны цэнтр "Ступені" - гэта ўнікальная пляцоўка, створаная для развіцця ініцыятыў моладзі Мінска, падтрымкі ўжо існуючых, а таксама рэалізацыі новых праектаў.

 

 

 

24.10.2024 «Цёплыя лапы-2024»

Ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва" быў арганізаваны збор неабходных заатавараў для жывёл, якія жывуць у нястачы, у рамках дабрачыннай акцыі ў падтрымку жывёл "Цёплыя лапы-2024".

24 кастрычніка 2024 года актывісты валанцёрскага клуба "КВОКА" філіяла перадалі сабраныя тавары ў РЦМІ "Ступені". Вялікі дзякуй за дапамогу і ўдзел!

 

 

 

 

У рамках гарадской валанцёрскай акцыі «Дарогамі дабра»

22 кастрычніка актывісты валанцёрскага клуба КВОКА наведалі адукацыйныя заняткі па заавалантэрстве сумесна з Грамадскім аб'яднаннем абароны жывёл «ХэпіПэт» і Асацыяцыяй зоаабарончых арганізацый Рэспублікі Беларусь у рамках гарадской валанцёрскай акцыі «Дарогамі дабра».

Запрошанымі гасцямі сталі прадстаўнікі ГААЖ "ХэпіПет" - Вольга Петракоўская і Лілія Сергіенка, намеснік старшыні Асацыяцыі зоаабарончых арганізацый Рэспублікі Беларусь - Таццяна Міхайлюк, а таксама адзіны ў Беларусі ветэрынарны ўрач-пратэзіст - Павел Жульпа са сваім катом з тытанавымі лапкамі.

Заняткі былі вельмі цікавымі, пазнавальнымі і душэўнымі.