|
Літаратурная падзея ў Мінску |
|
Работнікі Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва сталі ўдзельнікамі прэзентацыі кнігі “ГОРАДА” Аляксандра Міхайлавіча Радзькова ў Доме кнігі “Светач”. Аляксандр Міхайлавіч - доктар педагагічных навук, прафесар, вучоны, публіцыст, палітычны і грамадскі дзеяч - прадставіў выданне, прысвечанае асэнсаванню гарадской прасторы, яго гісторыі і культурнай памяці. Сустрэча прайшла ў фармаце жывога дыялогу. Удзельнікі абмеркавалі горад не толькі як архітэктурнае асяроддзе, але і як прастору выхавання, культуры і чалавечых уражанняў, якая фармуе асобу і светапогляд.
|





















