Творчая сустрэча "Па зямлі збіраю словы" з паэтам Уладзімірам Міновічам Мазго

 

25 лютага 2025 года ў чытальнай зале бібліятэкі каледжа адбылася творчая сустрэча "Па зямлі збіраю словы" з паэтам Уладзімірам Міновічам Мазго, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, старшынёй секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам кніг і папулярных песень.

Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня роднай мовы пры актыўным удзеле выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Ізмайлавай Н.У. Былі запрошаны навучэнцы груп 4891 і 3792.

Навучэнцы з цікавасцю слухалі вершы ў выкананні аўтара і расказ пра яго творчы шлях. З экрана мультыборда гучалі цудоўныя песні вядомых выканаўцаў, аўтарам тэкстаў якіх з'яўляецца Уладзімір Мазго.

Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы!