Выставачны праект "Жаночая прастора"

 

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрыла выставачны праект "Жаночая прастора", на адкрыцці якога пабывалі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва.

Выставачны праект прымеркаваны да Года беларускай жанчыны. Тут пераплятаюцца самыя розныя віды мастацтва: жывапіс і графіка, аўтарскі тэкстыль і кераміка, дызайнерскае адзенне і фларыстычныя кампазіцыі, фатаграфія і скульптура, рэканструкцыя гістарычных убораў.

Значнымі тэмамі сталі пераемнасць пакаленняў, захаванне народных традыцый і складаны жыццёвы шлях беларускай жанчыны.