Дыялогавая пляцоўка "Сімвалы нашай незалежнасці"

 

У каледжы прайшла дыялогавая пляцоўка “Сімвалы нашай незалежнасці”, прысвечаная дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь, іх значэнню і ролі ў захаванні гістарычнай памяці і нацыянальнага адзінства.

У ходзе сустрэчы з выкладчыкам гісторыі Гарошка Т.Г. навучэнцы абмеркавалі гісторыю станаўлення дзяржаўных сімвалаў, іх значэнне для сучаснага грамадства, а таксама важнасць захавання традыцый, культуры і незалежнасці нашай краіны.

Дыялогавая пляцоўка стала яшчэ адной магчымасцю задумацца аб каштоўнасцях, якія аб'ядноўваюць беларускі народ і з'яўляюцца асновай незалежнай дзяржавы.