Выстава "Беларусь інтэлектуальная"

 

НАМ ЖЫЦЬ І БУДАВАЦЬ У 21 СТАГОДДЗІ!
27-28 студзеня навучэнцы філіяла БНТУ
"Мінскі дзяржаўны архітэктурна- будаўнічы
каледж" наведалі выставу " БЕЛАРУСЬ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ".
Навучэнцы даведаліся, што Беларусь інтэлектуальная - не проста прыгожае словазлучэнне, а, хутчэй, спалучэнне здольнасцей, ідэй і магчымасцей палепшыць якасць жыцця беларусаў.
Навучэнцы выказвалі свае меркаванні і марылі пра нашу будучыню, у якой з’явіцца яшчэ шмат карысных рэчаў!