|
Музыка гучней, усмешкі ярчэй, настрой - на максімум! |
|
Сёння Чыжоўка-Арэна стала месцам самага яркага свята гэтага лета - гарадскога выпускнога вечара для выпускнікоў сістэмы прафесійнай адукацыі горада Мінска. Асаблівую атмасферу вечарам стварылі выкладчыкі і куратары, якія разам з выпускнікамі падзялілі радасць гэтай доўгачаканай падзеі. Танцы, любімая музыка, мора эмоцый, сустрэчы з сябрамі і запальная дыскатэка зрабілі гэты вечар незабыўным. У добры шлях, выпускнікі!
|



















