Форум валанцёраў «V-фэст»

 

04.12.2025 года ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбыўся форум валанцёраў «V-фэст», які наведалі педагог-арганізатар Галамбоўская А.У. і навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва.

Форум пачаўся з апускання ў свет валанцёрства праз займальныя майстар-класы па розных кірунках. Удзельнікі змаглі атрымаць новыя веды і навыкі, натхніцца на новыя здзяйсненні і падзяліцца сваім досведам. Прайшлі яскравыя прэзентацыі валанцёрскіх арганізацый і ініцыятыў г. Мінска.

Таксама, у рамках мерапрыемства прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых валанцёрскіх каманд у рамках акцыі «Дарогамі дабра», дзе наш каледж быў узнагароджаны падзякай і прыемнымі падарункамі за актыўны ўдзел у мерапрыемствах Школы валанцёраў «Сёння». Фестываль прайшоў у атмасферы цяпла, дабра і добрага настрою! Дзякуй арганізатарам.

 

Фотоотчет