«Энергія атрада»

 

Партызанскі раённы камітэт ГА “БРСМ” г. Мінска запрасіў усіх прыняць удзел у яркім і маштабным фестывалі студэнцкіх атрадаў “Энергія атрада”, які наведалі навучэнцы каледжа.

Тут было ўсё, што аб'ядноўвае студатрадаўцаў: камандны дух, энергія, новыя знаёмствы, выпрабаванні і яркія эмоцыі! Святочную атмасферу ў парку экстрэмальных відаў спорту падтрымала насычаная забаўляльная праграма.

Калі хочаце не проста атрымаць першы досвед працы ці каштоўныя навыкі прафесійнай дзейнасці, а правесці студэнцкі час з карысцю і цікавасцю, завесці новых сяброў і здабыць упэўненасць ва ўласных сілах, то смела ўступайце ў беларускія студэнцкія атрады.
Праца крута!

НАШЫ - ПЕРШЫЯ

Каманда «Бародаўкі» Мінскага дзяржаўнага каледжа архітэктуры і будаўніцтва заваявала Дыплом I ступені на студатрадаўскім фестывалі «Энергія атрада»!

Гэта перамога, у якой ёсць усё: камандны дух, праца, энергія, сяброўства і вялізная падтрымка адзін аднаго. Вы лепшыя! Ганарымся і віншуем!

Пасля таго, як усе каманды прайшлі квэсты, мы перайшлі да падліку балаў, а ў далейшым да самай прыемнай часткі - часткі ўзнагароджання!

Пераможцамі раённага фестывалю студэнцкіх атрадаў "Энергія атрада" сталі:
1 месца – Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва;
2 месца – Мінскі дзяржаўны каледж камунальнай гаспадаркі і транспартнага абслугоўвання;
3 месца - Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж

Усе пераможцы атрымалі памятныя прызы. Партызанскі раённы камітэт ГА «БРСМ» г.Мінска дзякуе кожнаму байцу за тое, што вы не засталіся ўбаку і прынялі ўдзел у нашым фестывалі!