|
«Залатое пяро «Белай Русі» - 2026» |
|
10-10-2026 на пляцоўцы Камернага драматычнага тэатра адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага этапа конкурсу работ творчай моладзі "Залатое пяро "Белай Русі" - 2026", якое наведалі навучэнцы каледжа. Тэма традыцыйнага конкурсу эсэ грамадскага аб'яднання "Белая Русь" сёлета была прысвечана Году беларускай жанчыны і гучала так - "Жанчына Беларусі: сіла каранёў і крылы мары". Праграма ўрачыстага мерапрыемства аб'яднала тэатральныя пастаноўкі, музычныя нумары, акцёрскія чыткі конкурсных эсэ і фінальную кампазіцыю "Ода мацярынству".
|
















