Адукацыйны цэнтр бяспекі МНС Беларусі

 

22.03.2023г. навучэнцы філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» наведалі адукацыйны цэнтр бяспекі МНС Беларусі, дзе адкрыліся адразу дзве інтэрактыўныя пляцоўкі, аб гэтым расказала і правяла экскурсію інспектар ІСН Партызанскага РУУС г.Мінска Марчанка В.Ул. Навучэнцы даведаліся аб жахлівых выніках «гульняў» з наркотыкамі.
   Першая зона ўяўляе сабой турэмную камеру з элементамі дапоўненай рэальнасці: ложак і рашоткі самыя сапраўдныя, а замест асуджанага падлетка  — праекцыя. Разам з тым віртуальны закладчык расказвае гледачам сваю гісторыю, як ён трапіў у калонію. А праектыўны сімулятар «Выбар у начным клубе» запрашае на 3d-дыскатэку. на якой незнаёмцы прапануюць непаўналетнім паспрабаваць наркотыкі. Удзельнікі экскурсіі змогуць згадзіцца або  адказацца.
   Мы ўпэўнены, што пляцоўка зацікавіла навучэнцаў і пакінула ў іх памяці след, што ў сваю чаргу дапаможа зберагчы падлеткаў ад неабдуманых учынках.