|
Майстар-клас па дэкупажы |
|
25 сакавіка ў інтэрнаце філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» прайшоў майстар-клас па дэкупажы. За адзін занятак атрымалася засвоіць асноўныя крокі тэхнікі дэкупаж, даведацца аб матэрыялах, якія лепш выкарыстоўваць.Гэта разнавіднасць аплікацыі і адзін са спосабаў дэкарыравання разнастайных паверхняў з дапамогай папяровых элементаў. Засвоіўшы простую тэхніку, магчыма зусім змяніць стыль свайго дома, раз і назаўсёды вырашыць праблему падарункаў для родных і блізкіх.
Усе ўдзельнікі вынеслі з майстар-класа карысную інфармацыю, добры настрой і чароўную слоічак-шкатулку, якая аформлена сваімі рукамі ў тэхніцы дэкупаж!
|
















