Клопат аб прыродзе і навядзенне парадку

 

Заўсёды радуе вока прыгожая , акультураная тэрыторыя. Клопат аб прыродзе і навядзенне парадку сталі добрай традыцыяй не толькі ў інтэрнаце філіяла БНТУ "Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж" , але і па ўсім раёне.
Сёння, 30 сакавіка, у адзіны санітарны дзень, навучэнцы ўнеслі свой уклад у агульную справу па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку не толькі на ўласным участку, але і на вуліцы каля інтэрната. Не падвяло ў гэты дзень і надвор’е, парадаваўшы яркім сонечным днём і пазітыўна зарадзіўшы на добрую справу.