Гульня «Дарога без памылак» у інтэрнаце!

 

10 лістапада першакурснікі прайшлі займальны квэст па ПДР.
6 станцый, разбор рэальных сітуацый, правілы язды на самакатах (СПМ) і адказнасць за кіраванне без правоў - усё ў гульнявой форме!

Пераможцы атрымалі карысныя прызы - святлоадбівальныя флікеры. Настрой выдатны, веды замацаваны, а бяспека - у прыярытэце!