«Залежныя формы паводзін сучаснага чалавека»

 

22 лістапада 2023 года прайшоў брыфінг з навучэнцамі эксперыментальнай групы на тэму: «Залежныя формы паводзін  сучаснага чалавека», дзе абмяркоўваліся праблемы залежных паводзін у асяроддзі моладзі.
   Праблема залежных (адыктыўных) паводзін  у сучасным свеце аказалася ледзьве не самай заблытанай і цяжкавырашальнай з усіх праблем, якія стаяць перад чалавецтвам. Асабліва гэта праблема кранае моладзь. У пагоні за новымі яркімі адчуваннямі ці ў спробах супрацьстаяць уздзеянню паўсядзённага стрэсу, людзі часта звяртаюцца да форм паводзін, якія могуць выклікаць залежнасць. Напрыклад, нехта ўжывае алкаголь, калі засмучаны, а нехта спрабуе наркотык, каб паспытаць новыя адчуванні. Спачатку такія паводзіны часта здаюцца бяскрыўднымі і не выклікаюць турботы, аднак заўсёды ёсць рызыка таго, што яны перарастуць у хваравітую залежнасць. У сваім выступленні педагог-арганізатар Анастасія Дзмітрыеўна Харук актуалізіравала веды навучэнцаў аб залежных паводзінах, раскрыла сацыяльна-псіхалагічную сутнасць дадзенага фенамена, завастрыўшы ўвагу на такім  важным аспекце, як фарміраванне псіхалагічнай устойлівасці да залежных форм  паводзін навучэнцаў.