Сустрэча навучэнцаў з протаіерэем Дыянісіем Пясецкім

 

У філіяле БНТУ МДАБК 07.12.2023  у фармаце круглага стала адбылася сустрэча навучэнцаў з протаіерэем Дыянісіем Пясецкім —  кіраўніком Кардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму, настаяцелем прыходу храма абраза  Божай Маці «Неупіваемая чаша», на тэму «Алкагольная залежнасць».
   Праблема ў тым, што  набытая алкагольная залежнасць не ўзнікае ніадкуль.  Гэта залежнасць перадаецца на генным узроўні. Таму па сваіх адчуваннях можна вызначыць сваю схільнасць да алкаголю. Чалавек не спраўляецца з патокам інфармацыі, якая звальваецца на яго.Страх не адпавядаць часта прыводзіць чалавека да стрэсу. Зняць, вызваліцца ад цяжару і прыводзіць да злоўжывання алкаголем. Існуе і другі бок праблемы: схільнасць да атрымання задавальнення тут і зараз, а заўтра не мае значэння…
   У бяседзе былі закрануты праблемы рэпрадуктыўнага здароўя. Жыццё —  гэта пастаянны выбар. Лепш яго рабіць у цвярозым  розуме, каб не шкадаваць, таму што вынікі незваротныя. Чалавек створаны для радасці. І гэта радасць павінна зыходзіць ад жыцця.