Новы год. Традыцыі свята

 

 

Набліжаецца цудоўнае свята - Новы год. Кожны чакае яго з нецярпеннем і асаблівым трапятаннем. Гэта самае светлае, радаснае і дзіўнае свята.

Новы год амаль у кожнай краіне з'яўляецца значным днём, але традыцыі святкавання адрозніваюцца. На розных кантынентах і ў розных рэгіёнах святкаванне праходзіць у розныя месяцы з арыгінальнымі, цікавымі, своеасаблівымі рытуаламі.
Сёння на пасяджэнні маладзёжнага клуба "Глобус" навучэнцы даведаліся самыя дзіўныя і яркія традыцыі свята.

Святкуючы Новы год, мы не толькі развітваемся са старым, але і адчыняем дзверы новым магчымасцям. Няхай спраўдзяцца ўсе мары, а традыцыі розных народаў натхняць вас на стварэнне ўласных унікальных момантаў шчасця!


фото